Тэатр у Слоніме
У нядзелю, 3 верасня, у Слонімскім драматычным тэатры, пасля летняга перапынку, запланаваны да паказу дзіцячы і дарослы спектаклі
Сцэна са спектакля «Жыла-была Сыраежка»
Для дзяцей пакажуць казку “Жыла-была Сыраежка”. У гэтай амаль дэтэктыўнай гісторыі задзейнічаны артысты Наталля Кліменка, Дзіяна Федасевіч, Багдан Клімаў, Галіна Ерамейчык, Ірына Яцук, Надзея Ільчанка, Сяргей Яўменаў і Ігра Макараў.
Сцэна са спектакля «Свабодны шлюб»
Для дарослых новы тэатральны сезон пачнецца са спектакля “Свабодны шлюб”. У гэтай трагікамедыі граюць артысты Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў і Уладзімір Навумік.
Для дзяцей і для дарослых спектаклі ідуць на рускай мове. Кошт квітка на дзіцячы складае 7 рублёў, на дарослы — 10 рублёў. Казка для дзяцей пачынаецца ў 12.00, трагікамедыя для дарослых — у 17.00.
Фота https://slonimteatr.by