Самагонны апарат
Падчас рэйдавых мерапрыемстваў супрацоўнікі Свіслацкага РАУС знайшлі і ліквідавалі наладжаную вытворчасць самагону ў адной з мясцовых вёсак, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Брага
Праваахоўнікі атрымалі інфармацыю, што 40-гадовы вясковец у сваёй гаспадарчай пабудове устанавіў “бровар”. Інфармацыя пацвердзілася. Міліцыянеры забралі самагонны апарат і 220 літраў самагону. Больш за 1600 літраў брагі было знішчана.
Па гэтым факце праводзіцца праверка.
Фота УУС