Вечарам у суботу на вуліцы Куйбышава ў Лідзе супрацоўнікі ДАІ спынілі легкавік “Опель” для праверкі дакументаў і фізічнага стану кіроўцы. Падчас праверкі інспектары выявілі яўныя прыкметы алкагольнага ап'янення. Медагляд паказаў 1,03 прамілі алкаголю ў яго арганізме, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Падчас апытання 47-гадовы мужчына патлумачыў, што на свяце горада каля 21.00 выпіў 0,5 піва і потым яшчэ столькі ж. У машыня акрамя яго знаходзіліся жонка і ўнукі, якіх патрэбна адвезці дамоў.
Цяпер мужчыне пагражае штраф у памеры 200 базавых адзінак і пазбаўленне правоў кіроўцы на 5 гадоў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ