Днямі 18-гадовая дзяўчына сядзела з сяброўкай на лаўцы каля адной з крам у Смаргонскім раёне. Да іх падышоў мужчына з пакетамі прадуктаў, якія паставіў на лаўку. Праз некаторы час ён выклікаў таксі і з’ехаў, а кашалёк забыўся на лаўцы, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Адна з дзяўчын убачыла кашалёк і непрыкметна ўзяла яго. У кашальку яна знайшла 380 рублёў, якія забрала сабе, а кашалёк выкінула ў клумбу.
Мужчына не змог знайсці свае грошы і звярнуўся па дапамогу ў міліцыю.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі Смаргонскага РАУС устанавілі асобу западозранай і затрымалі яе. Дзеянні дзяўчыны Смаргонскі райаддзел Следчага камітэта кваліфікаваў па артыкуле “Крадзеж”. Частку ўкрадзенага праваахоўнікі забралі, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС