На месцы наезду на пешахода ў Гродне
Каля 13 гадзін 7 верасня 32-гадовая кіроўца легкавіка Nissan паварочвала налева з Замкавай вуліцы на вуліцу Давыда Гарадзенскага ў Гродне і наехала на 64-гадовага пешахода, які пераходзіў дарогу справа налева, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Абодва ўдзельнікі ДТЗ рухаліся на дазвольны сігнал светлафора. Кіроўца патлумачыла, што яна не заўважыла пешахода.
У выніку наезду мужчыну даставілі ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
Фота ДАІ