
Слухаюць
У Жыровіцкім дзяржаўным аграрна-тэхнічным і ў Слонімскім дзяржаўным каледжах начальнік аддзела кадраў Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Пышко правёў з навучэнцамі прафесійнаарыентаваныя гутаркі, паведамляе рэсурс выратавальнікаў

Сяргей Пышко распавядае пра прафесію выратавальніка
Сяргей Пышко распавёў навучэнцам пра прафесію выратавальніка і профільныя навучальныя ўстановы МНС. Кадравік абласнога ўпраўлення патлумачыў, якія патрабаванні існуюць пры паступленні і звярнуў увагу юнакоў на сацыяльныя гарантыі работнікаў органаў і падраздзяленняў МНС.






Студэнтам паказалі відэаролік пра пра прафесію выратавальніка. Яны задавалі пытанні і атрымалі на іх кваліфікаваныя адказы, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС