Анонс выставы
У суботу, 9 верасня, у выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея на вул. Ружанскай, 1 адкрываецца выстава слонімскіх мастакоў пад назвай “Слонім — і фарбамі, і словам…”
Як сказана ў анонсе мерапрыемства, гэта своеасаблівае прызнанне слонімскіх мастакоў у любові да роднага горада.
Адкрыццё выставы адбудзецца ў 12.00. Уваход на адкрыццё вольны.
Выстава ў выставачнай зале музея на Ружанскай вуліцы будзе працаваць з 9 да 30 верасня. Кошт квітка для дарослых складзе 4 рублі, для дарослай экскурсіі — 12 рублёў. Для дзяцей квіток будзе каштаваць 2 рублі, дзіцячая экскурсія — 6 рублёў.