Пасля пажару ў Слоніме
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці адбыліся тры пажары, канстатуе рэсурс МНС
Выгара дзюрка ў столі
12 верасня ў 23.43 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме на вуліцы Астроўскага ў Слоніме. У выніку ўзгарання агнём пашкоджана перакрыцце на плошчы 2 кв. метры.
Таксама вечарам гэтага дня гарэлі піламатэрыялы пад навесам на тэрыторыі прыватнага дрэвапераапрацоўчага прадпрыемства ў вёсцы Прывалкі Гродзенскага раёна. Там у выніку пажару пашкоджана 20 кубаметраў піламатэрыялаў і шыферны дах навеса на плошчы 80 кв. метраў. Пацярпелых няма.
Пасля пажару ў Абрамаўшчыне
13 верасня ў 04.05 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Абрамаўшчына-1 Смаргонскага раёна. У выніку пажару агнём знішчаны дах дома.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС