12 верасня ў інтэрнэце з'явіўся відэазапіс з парушэннем ПДР кіроўцам легкавіка Renault, які на аўтадарозе Р-99 здзяйсняў абгон, не пераканаўшыся ў тым, што паласа руху, на якую ён збіраецца выехаць, вольная, і тым самым стварыў пагрозу бяспецы дарожнага руху, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Сітуацыя была вельмі небяспечнай, і Дзяржаўтаінспекцыя правяла па гэтым выпадку праверку. Інспектары ўстанавілі, што парушальнікам аказалася 43-гадовая жыхарка Гродна. Віну яна прызнала і патлумачыла, што перад пачаткам абгону не заўважыла сустрэчныя транспартныя сродкі.
На жанчыну складзены адміністрацыйны пратакол. Ёй пагражае штраф да 20 базавых адзінак з магчымым пазбаўленнем правоў кіравання да 2-ух гадоў.
Фота ДАІ