Сцэна з казкі "Ай, да Мыцык!"
Дзіцячая казка ў пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Васіля Сяўца распавядае пра дружбу мыша Мыцыка і ката Кыцыка, якія сустрэліся ў доме цёткі Марыны і прынеслі туды сапраўдную весялосць.
У спектаклі задзейнічаны артысты Багдан Клімаў, Дзіяна Федасевіч (Наталля Кліменка) і Ірына Яцук.
Казка ідзе на рускай мове. Кошт квітка 7 рублёў. Пачатак у 12.00.
Трагікамедыя для дарослых па п’ёсе А.Макаёнка ў пастаноўцы У.Небальсіна расказвае пра канфлікт падчас вайны ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка, які выконвае загад партызанскага камандзіра і становіцца старастай у вёсцы, дапамагаючы патрызанам, але яго сям’я пра гэта не ведае, бо таго вымагае канспірацыя.
Сцэна з трагікамедыі «Трыбунал»
У спектаклі заняты артысты Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў, Надзея Ільчанка, Багдан Клімаў, Вікторыя Міхальчык і Наталля Шугай.
Спектакль ідзе на беларускай мове. Кошт квітка 10 рублёў. Пачатак у 17.00.
Фота з сайта тэатра