Ілюстрацыйнае фота
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
39-гадоваму жыхару Ваўкавыскага раёна патэлефанавалі на мэссанджар «супрацоўнікі банка» і паведамілі, што з яго карт-рахунка невядомыя спрабуюць украсці грошы ды папрасілі пералічыць іх на рэзервовы рахунак, з якога грошы потым быццам бы вернуць назад.
Нядоўга думаючы, мужчына перавёў на рахунак зламыснікаў больш за 2000 беларускіх рублёў. Сваіх грошай пасля гэтага ён больш не ўбачыў.
Па гэтым факце Ваўкавыскі райаддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу за махлярства.