Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
Днём 16 верасня выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар прыватнай гаспадарчай пабудовы на вуліцы Астроўскага ў Слоніме. У выніку ўзгарання агнём знішчаны дах і пашкоджаны перакрыцці ў будынку.
Вечарам 16 верасня цалкам згарэла прыватная лазня ў вёсцы Галавачы Гродзенскага раёна.
Прычыны пажараў высвятляюцца.