Гарэла кватэра ў Гродне
Пасля пажару
Вечарам 17 верасня гарэла двухпакаёвая кватэра на вуліцы Шчорса ў Гродне. Агнём знішчана балконная рама і маёмасць на балконе, пашкоджана маёмасць у жылым пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры. Работнікі МНС з прымяненнем масак для дыхання па леснічным маршы выратавалі 4 чалавекі з кватэр на 4 і 5 паверхах. Сярод выратаваных — адно дзіця. Яшчэ да прыбыцця выратавальнікаў супрацоўніку роты ППСМ УУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Гродна вывелі на чыстае паветра гаспадыню кватэры.
Прычына пажару высвятляецца.
З гэтага шматпавярховіка выратавалі 5 чалавек
У гэты ж вечар у Лідзе пры задымленні кватэры на вуліцы Неўскага работнікі МНС вывелі на чыстае паветра мужчыну, які жыве з гаспадыняй кватэры. Пасля агляду медыкаў, пацярпелы быў шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне мясцовай бальніцы з папярэднім дыягназам атручванне прадуктамі гарэння пры прыгатаванні ежы, пакінутай без нагляду на ўключанай газавай пліце. Стан пацярпелага — здавальняючы, адзначаецца ў паведамленні.
Таксама вечарам 17 верасня на Пуцейнай вуліцы ў Ваўкавыску гарэў аўтамабіль. Агнём пашкоджаны салон машыны. Прычына ўзгарання высвятляецца. Адна з версій —парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (кароткае замыканне аккумулятара).
Фота МНС