У кювеце
Ноччу ў ДАІ паступіла паведамленне, што на аўтадарозе Гродна – Азёры каля вёскі Пілюкі легкавік "Mazda" з'ехаў у кювет, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
На месцы ДТЗ супрацоўнікі ДАІ выявілі ў 24-гадовага кіроўцы выразныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Алкатэстар паказаў 0,5 прамілі.
У пратаколе апытання кіроўца патлумачыў, што напярэдадні дома выпіў 0,5 літра моцнага піва, а потым яму патэлефанаваў сябар і запрасіў у госці ў Гродна. Малады чалавек без ваганняў сеў у машыну і паехаў, але да сябра не даехаў.
Цяпер кіроўцу пагражае штраф у памеры да 100 базавых адзінак і пазбаўленне права кіравання на 3 гады, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ