За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Пасля пажару
Раніцай 21 верасня на мехдвары ў вёсцы Васілевічы Слонімскага раёна загарэўся камбайн «Палессе» — УЭС-2-250А-1. У выніку пажару пашкоджана абсталяванне маторнага адсека камбайна і лакафарбавае пакрыццё. Адна з версій узгарання — кароткае замыканне электраправодкі.
Гарыць піларама ў Азёрах
Вечарам 21 верасня гарэла піларама на Савецкай вуліцы ў аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна. Агнём знішчаны будынак піларамы, 2 кубаметры піламатэрыялаў і 4 дрэваперапрацоўчыя станкі. Работнікі МНС выратавалі 25 кубаметраў піламатэрыялаў пад навесам на адлегласці 10 метраў ад піларамы. Прычына пажару высвятляецца.
Пасля пажару ў Астравецкім раёне
У гэты ж вечар гарэў жылы дом у аграгарадку Пераганцы Воранаўскага раёна. Там агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці і ложак. Прычына пажару — неасцярожнае курэнне гаспадыні дома 1963 года нараджэння.
Жылы дом у Астравецкім раёне, у якім гарэлі пасцельныя прыналежнасці
Фота МНС
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.
В планах у предприятия - строительство нового логистического центра.