Афіша дзіцячага спектакля
“Брэменскія музыкі” — гэта гісторыя па казцы братоў Грым пра сапраўднае сяброўства, якое аб’яднала любоў да музыкі.
У спектаклі задзейнічаны артысты Гродзенскага драмтэатра Вікторыя Рудая, Ксенія Луцэвіч, Ангеліна Мандрык, Расціслаў Чарнецкі, Таццяна Абленс, Вольга Жадзько і Валерый Бабкін.
Казка ідзе на рускай мове. Пачатак у 12.00. Кошт квітка 10 рублёў.
Афіша спектакля для дарослых
Спектакль па п’есе А. Бенедэцці “Два тузіны пунсовых ружаў” — гэта гісторыя мужа і жонкі, дзе распавядаецца пра каштоўнасці кахання і сям’і.
Ролі выконваюць заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шаўкаплясаў і артысты Таццяна Бабіла, Вольга Жадзько і Валерый Бабкін.
Камедыя ідзе на рускай мове. Пачатак у 17.00. Кошт квітка 15 рублёў.