У суботу, 23 верасня, з гастролямі ў Слоніме пабывае Гродзенскі драматычны тэатр. Гродзенскія артысты пакажуць для юнага гледача казку “Брэменскія музыкі” і камедыю для дарослых “Два тузіны пунсовых ружаў”, паведамляе тэатральная афіша Слонімскага драмтэатра .
“Брэменскія музыкі” — гэта гісторыя па казцы братоў Грым пра сапраўднае сяброўства, якое аб’яднала любоў да музыкі.
У спектаклі задзейнічаны артысты Гродзенскага драмтэатра Вікторыя Рудая, Ксенія Луцэвіч, Ангеліна Мандрык, Расціслаў Чарнецкі, Таццяна Абленс, Вольга Жадзько і Валерый Бабкін.
Казка ідзе на рускай мове. Пачатак у 12.00. Кошт квітка 10 рублёў.
Афіша спектакля для дарослых
Спектакль па п’есе А. Бенедэцці “Два тузіны пунсовых ружаў” — гэта гісторыя мужа і жонкі, дзе распавядаецца пра каштоўнасці кахання і сям’і.
Ролі выконваюць заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шаўкаплясаў і артысты Таццяна Бабіла, Вольга Жадзько і Валерый Бабкін.
Камедыя ідзе на рускай мове. Пачатак у 17.00. Кошт квітка 15 рублёў.
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».