Крадзеж збожжавых з фермы ў Воранаўскім раёне
Супрцоўнікі аддзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Воранаўскага РАУС атрымалі аператыўную інфармацыю пра магчымае дачыненне загадчыцы адной з ферм раёна да крадзяжу збожжавых, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Падчас праверкі высветлілася, што 38-гадовая кіраўніца фермы разам з трыма падначаленымі здзяйсняла крадзяжы кармоў. За некалькі месяцаў хаўруснікі прысвоілі каля чатырох тон збожжасумесі. Больш за палову ўкрадзенага выяўлена і канфіскавана па месцы жыхарства хаўруснікаў, астатняе яны паспелі прадаць.
Следчыя ўзбудзілі крымінальную справу за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены групай асобаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС