Сцэна са спектакля
У нядзелю, 24 верасня, у афішы Слонімскага драмтэатра значыцца для паказу толькі дзіцячы спектакль «Рудая казка… Ці гэта падспудная запалка»
Казка распавядае гісторыю дзяўчынкі Светы і яе аднакласніка Артамона пра тое, якой часам небяспечнай бывае празмерная цікаўнасць і якія правілы патрэбна ведаць, каб не здарылася бяды.
У спектаклі задзейнічаны артысты Багдан Клімаў, Галіна Ерамейчык, Арцём Чайко, Надзея Ільчанка, Сяргей Яўменаў і Наталля Шугай.
Казка ідзе на рускай мове. Пачатак у 12.00. Кошт квітка 7 рублёў.