Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
За гэтыя дні было затрымана 8 нецвярозых і 23 бяспраўных кіроўцаў. 56 кіроўцаў парушылі ў выхадныя хуткасны рэжым.
Да адміністрацыйнай адказнасці за выхадныя прыцягнулі 161 пешахода. З іх 5 знаходзіліся на праезджай частцы ў нецвярозым стане.
За выхадныя на Гродзеншчыне было зарэгістравана 33 ДТЗ з матэрыяльнымі стратамі. Аварый з цяжкімі наступствамі зарэгістравана не было, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ