Сёлета фізічныя асобы даплачваюць падатак на нерухомую маёмасць і зямельны падатак за 2022 год, паколькі ў мінулым годзе яны ўносілі авансавы плацеж у памеры 50%. Транспартны падатак выплачваецца поўнасцю за ўвесь мінулы год.
Паведамленні на выплату падаткаў накіраваны па пошце або ў асабісты кабінет плацельшчыка на партале падатковых органаў.
Калі паведамленне не прыйшло
У такім выпадку атрымаць яго або даведацца аб суме падаткаў, якія падлягаюць выплаце, можна некалькімі спосабамі.
Першы — зарэгістраваць асабісты кабінет плацельшчыка на партале падатковых органаў і самастойна сфарміраваць паведамленне.
Другі — звярнуцца ў падатковы орган і атрымаць копію паведамлення.
Трэці — паглядзець у АРІП (меню «Падаткі» па разліковым нумары плацельшчыка (УНП). Даведацца свой УНП можна ў электронным сэрвісе «Звесткі з Дзяржаўнага рэестра плацельшчыкаў (іншых абавязаных асоб)», адзначаецца ў паведамленні.
Фота БЕЛТА