Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
25 верасня ў 10.50 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у прыватнай лазні ў вёсцы Грыўкі Гродзенскага раёна. У выніку пажару лазня цалкам згарэла.
У гэты ж дзень гарэла лецішча ў садовым таварыстве «Чыгуначнік» у Гродзенскім раёне. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і знішчана маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.