На месцы наезду ў Гродне
Раніцай 25 верасня на вуліцы Вольгі Саломавай у Гродне адбыўся наезд на пешахода, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
66-гадовы кіроўца легкавіка «Рэно» рухаўся па вуліцы Вольгі Саломавай з боку вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў і на рэгуляваным пешаходным пераходзе праехаў на забаронны сігнал светлафора ды наехаў на 83-гадовую жанчыну, якая пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе на зялёнае святло светлафора справа налева па ходу руху.
У выніку наезду жанчына была траўмавана і шпіталізавана ў бальніцу.
Фота ДАІ