Мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці пачаліся з затрымання нецвярозай дзяўчыны-кіроўцы, якая да таго ж не атрымлівала правы кіроўцы, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
26 верасня ў 01.30 на Асфальтавай вуліцы ў Гродне інспектары спынілі кіроўцу легкавіка «Пежо» для праверкі дакументаў і фізічнага стану. Падчас гутаркі высветлілася, што 20-гадовая дзяўчына правоў не атрымлівала і мае відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення.
Медэкспертыза паказала 0,7 прамілі алкаголю ў арганізме дзяўчыны. Побач з ёй сядзеў 19-гадовы ўладальнік легкавіка, які перадаў ёй кіраванне, не пераканаўшыся ў яе цвярозасці і ведаючы, што яна не мае правоў кіроўцы.
Цяпер абодвум пагражае вялікі штраф. Дзяўчына ў бліжэйшыя тры гады не зможа атрымаць правы кіроўцы, а малады чалавек іх пазбавіцца, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».
О погоде в Гродненской области на 22-24 ноября рассказали синоптики.