Пасля сутыкнення матацыкла з легкавіком у Гродне
Аварыя з удзелам матацыкла здарылася 26 верасня ў Гродне каля 14.3- на вуліцы Вольгі Саломавай, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
На месцы аварыі ў Гродне
32-гадовая жанчына-матацыкліст дапусціла спадарожнае сутыкненне з легкавіком «Рэно», які спыніўся ўперадзе.
Пасля ДТЗ матацыклістку шпіталізавалі з пераломам касцей таза.
Больш яскравы малюнак гэтага здарэння ўстановіць праверка, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ