Пасля наезду на пешахода ў Лідскім раёне
Вечарам 26 верасня каля вёскі Доржы Лідскага раёна легкавік Chrysler наехаў на пешахода, які ішоў у спадарожным накірунку і не быў пазначаны флікерамі, паведамляе абласна ДАІ
45-гадовы кіроўца ехаў з боку Ліды ў накуірунку Бярозаўкі, калі ў 8 гадзін вечара наехаў на 57-гадовага пешахода, які ішоў па краі праезджай часткі дарогі ў тым самым накірунку.
У выніку ДТЗ пешахода, які ў цёмны час сутак не быў пазначаны на дарозе флікерамі, шпіталізавалі ў бальніцу з траўмай ног, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ