Ілюстрацыйнае фота
Каля 7 гадзін раніцы 27 верасня пенсіянер 1953 года нараджэння гуляў па Цэнтральнай вуліцы Шчучына і спыніўся папіць вады каля адкрытага калодзежа, дзе спатыкнуўся і ўпаў у калодзеж, паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Першымі на месцы аказаліся інспектары ДАІ мясцовага РАУС, пасля падаспелі супрацоўнікі МНС і агульнымі намаганнямі дасталі чалавека з калодзежа.
Праваахоўнікам пра здарэнне паведамілі суседзі пацярпелага, якія пачулі яго крык аб дапамозе.
Выратаванага шпіталізавалі ў бальніцу з траўмамі ў цяжкім стане, адзначаецца ў паведамленні.