Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ, дзе адзначаецца, што ДТЗ з цяжкімі наступствамі зарэгістравана не было
Таксама за выхадныя супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі папярэдзілі 1435 парушэнняў ПДР. За гэтыя дні затрымалі 11 п’яных і 26 бяспраўных кіроўцаў, а 33 кіроўцы парушылі хуткасны рэжым.
Акрамя таго, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 175 пешаходаў, з якіх 17 знаходзіліся на праезджай частцы ў п’яным стане, а 76 не былі пазначаны флікерамі ў цёмны час сутак.
Фота ДАІ