У Лідскім раёне
Супрацоўнікі ДАІ з Гродна працягваюць дапамагаць калегам з раёнаў выяўляць парушэнні Правілаў дарожнага руху. Падчас такога рэйду ў Лідскі раён было выяўлена 69 парушэнняў ПДР, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
1 кіроўца не меў правоў на кіраванне, 6 пешаходаў не выконвалі ПДР, 5 кіроўцаў не былі прышпілены пасамі бяспекі, а 4 кіравалі транспартнымі сродкамі з таніроўкай — такія асноўныя парушэнні ПДР выявілі інспектары ў Лідскім раёне.
Рэйды абласных экіпажаў ДАІ будуць працягвацца і ў іншых раёнах вобласці ў выхадныя і буднія дні, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ