Ілюстрацыйнае фота
У канцы верасня былі выеўлены жыхары Гродна, якія набывалі мэблю ў растэрміноўку па падробленых даведках пра прыбыткі.
Хутка ўстанавілі асобу прадпрымальніка, які выдаваў гэтыя дакументы. 36-гадовы мужчына выпісваў даведкі беспрацоўным знаёмым за сімвалічную плату ці за бутэльку спіртнога. Устаноўлены дзясяткі асобаў, якія скарысталіся ліпавымі даведкамі.
Цяпер за падробку дакументаў супраць ІП і грамадзян, якія скарысталіся яго паслугамі, узбуджаны крымінальныя справы, канстатуе рэсурс абласной міліцыі.