ДТЗ са смяротным вынікам адбылося каля 6 гадзін раніцы 4 кастрычніка ў Гродне, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Устанавілі, што 62-гадовы кіроўца прыгараднага аўтобуса МАЗ рухаўся з боку вуліцы Суворава і на скрыжаванні вуліцых Гарнавых і Лелевеля на нерэгуляваным пешаходным пераходзе збіў пешахода.
Мужчына апынуўся заціснутым пад аўтобусам і ад атрыманых траўмаў памёр на месцы аварыі. Яго асоба ўстанаўліваецца.
На месцы ДТЗ інспектары ДАІ рэгуліравалі дарожны рух, працавала следча-аператыўная група.
Па словах кіроўцы аўтобуса, заўважыць пешахода яму перашкодзіла выпаданне ападкаў і мокрае лабавое шкло, адзначаецца ў паведамленні.