Ілюстрацыйнае фота
Вечарам 1 кастрычніка ў вёсцы Новікі Гродзенскага раёна супрацоўнікі ДАІ спынілі кіроўцу скутара «Tiger» для парверкі дакументаў і фізічнага стану, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Падчас гутаркі інспектары выявілі, што 38-гадовы мужчына пазбаўлены правоў на кіраванне і мае відавочныя прыкметы алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў 2,3 праміле алкаголю ў яго арганізме.
Мужчына патлумачыў, што каля 20 гадзін дома выпіў літр піва, а ў 20.25 вырашыў падвезці жонку і дзіця да аўтобуса ў вёску Сапацкіно на сваім скутары. Правоў ён быў пазбаўлены ў 2011 годзе за нецвярозую язду.
Цяпер кіроўцу скутара пагражае вялікі штраф і працяг тэрміну пазбаўлення правоў кіравання транспартнымі сродкамі, адзначаецца ў паведамленні.