Вывелі з лесу грыбніка
Іўеўскі грыбнік
Усхваляваны пенсіянер расказаў дыспечару, што раніцай разам з сябрам і дачкой прыехалі ў лес па грыбы. Каля 14 гадзін, захапіўшыся “ціхім паляваннем”, ён зайшоў у глыб лесу і страціў арыенцір. Звязацца з дачкой і сябрам не атрымалася, і пенсіянер патэлефанаваў у МНС.
На пошукі грыбніка накіраваліся работнікі Іўеўскага і Лідскага райаддзелаў МНС і работнікі мясцовага лясгаса. Было задзейнічана 12 чалавек і 3 адзінкі тэхнікі.
Выратавальнікі групамі прачэсвалі мясцоваць, падтрымлівалі сувязь з грыбніком па тэлефоне і падавалі гукавыя сігналы. Калі мужчына пачуў сірэну пажарнай машыны, работнікі МНС накіраваліся да яго, вывелі на дарогу і перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі. Шпіталізацыя яму не спатрэбілася.
Яго дачка і сябар выйшлі з лесу самастойна, ім дапамога не спатрэбілася, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС