Аўтобус на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме
Каля 12 гадзін 9 кастрычніка падчас руху па Брэсцкай вуліцы ў Слоніме ў аўтобусе падчас тармажэння ўпаў пасажыр 1937 года нараджэння, паведамляе рэсурс абласной ДАІ
86-гадовы мужчына атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу для аказання медыцынскай дапамогі.
ДАІ нагадвае пасажырам грамадскага транспарту пра тое, што варта быць больш уважлівымі і спагадлівымі да людзей сталага веку, нямоглых, цяжарных жанчын ды ўступаць ім месца.
Фота ДАІ