Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Раніцай 11 кастрычніка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар збожжасушылкі ў Мастоўскім раёне. У выніку пажару там знішчана 5 тон насення сланічніка. Работнікі МНС разам з персаналам выратавалі 15 тон насення сланечніка.
Таксама раніцай 11 кастрычніка гарэла гаспадарчая пабудова ў аграгарадку Царын Карэліцкага раёна. У выніку пажару гаспадарчая пабудова цалкам згарэла.
Вечарам 11 кастрычніка выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у жылым доме ў вёсцы Валовікі Ашмянскага раёна. Там агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці, сцены і маёмасць у доме.
Прычыны пажараў высвятляюцца.