Падчас сустрэчы ў дзіцячым садзе №6
Інспектары прапаганды напомнілі дзецям нумары тэлефонаў службаў экстраннага рэагавання і распавялі, які небяспекі могуць чакаць іх на вуліцы і ў хаце.
Хлопчыкі і дзяўчынкі наперабой адказвалі на пытанні выратавальнікаў, з цікавасцю адгадвалі тэматычныя загадкі і змагаліся за званне «знатакоў пажарнай бяспекі» ў конкурсах і спаборніцтвах.
Каб замацаваць атрыманыя веды, малыя паглядзелі захапляльныя мультфільмы ад МНС «Чароўная кніга» і атрымалі маляўнічыя буклеты.
Пасля завяршэння мерапрыемста дзяцей запрасілі на вуліцу, дзе іх чакала пажарная машина.
Агняборцы расказалі пра сваю працу, прадэманстравалі аварыйна-выратавальнае абсталяванне і дапамаглі малым прымерыць баявую вопратку.
Сустрэча падаравала дашкольнікам шмат станоўчых эмоцый і яркіх успамінаў, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС