На месцы ДТЗ у Лідзе
Каля 19.05 гадзін 10 верасня ў Лідзе на скрыжаванні аўтадарогі М-11 і Чырвонаармейскай вуліцы кіроўца таксі 1999 года нараджэння пры павароце налева наехаў на раварыста 1944 года нараджэння, які перасякаў праезджую частку дарогі па-за пешаходным пераходам, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
У выніку гэтага ДТЗ раварыст з траўмамі быў дастаўлены ў мясцовую бальніцу, а таксі маркі «Byd Dolphin» атрымала тэхнічныя пашкоджанні, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ