У кювеце
Днём 12 кастрычніка каля вёскі Пагараны ў Гродзенскім раёне ў кювеце апынуўся легкавік «Nissan», паведамляе абласная ДАІ
Папярэдне ўстанавілі, што кіроўца 1990 года нараджэння рухаўся з боку Паўднёвага рынку ў накірунку аўтадарогі М6 па ўсходняму мосту, няправільна выбраў хуткасць руху, не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
З месца ДТЗ кіроўцу забралі ў бальніцу з траўмамі рознай ступені цяжкасці.
Па факце гэтай аварыі праводзіцца праверка.
Фота ДАІ