Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся тры пажары, паведамляе МНС
Днём 13 кастрычніка ў вёсцы Казіміраўка Гродзенскага раёна гарэў жылы дом. Агнём пашкоджаны дах, перакрыцці і сцены дома.
У гэты ж дзень у вёсцы Дзікушкі Лідскага раёна гарэла прыватная гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць у пабудове.
Вечарам 13 кастрычніка на прыватным падворку гарэла гаспадарчая пабудова на Асфальтавай вуліцы ў Гродне. У выніку пажару знішчаны дах і пашкоджаны перакрыцці пабудовы ды згарэла драўляная альтанка, якая стаяла побач з пабудовай.
Прычыны пажараў высвятляюцца.