Афіша спектакля "Бураціна ў ізумрудным горадзе"
Спектакль «Бураціна ў ізумрудным горадзе» распавядзе дзецям пра тое, як спыняецца гадзіннік дабрыні, які патрэбна завесці чароўным ключом, бо інакш усе добрыя казкі знікнуць і застануцца толькі злыя. Гэтаму вельмі будуць рады адмоўныя героі казкі Людаед і Дубалом, якія пачнуць шукаць гадзіннік, каб яго сапсаваць. Тым часам добрыя героі Страшыла, Мальвіна і Бураціна будуць імкнуцца ўсяляк ім перашкодзіць.
У спектаклі задзейнічаны артысты Ігар Макараў (Уладзімір Навумік), Сяргей Яўменаў, Багдан Клімаў і Дзіяна Федасевіч (Галіна Ерамейчык).
Спектакль ідзе на рускай мове. Кошт квітка 7 рублёў. Пачатак у 12.00.
Афіша канцэрта Сяргея Славянскага
Канцэрт Сяргея Славянскага пачнецца ў 16 гадзін. Кошт квітка 18 рублёў.