15 кастрычніка ў 13.23 гродзенскія выратавальнікі выехалі на Айчынную вуліцу ў абласным цэнтры тушыць кватэру ў адным з шматпавярховікаў, паведамляе рэсурс МНС
Наступствы пажару ў кватэры
Кватэра гарэла на дзявятым паверсе. Як распавялі гаспадары жытла, яны паставіла на зарадку мабільны тэлефон і выйшлі на кухню. Праз некаторы час пачулі хлапок і ўбачылі, што ў пакоі гарыць канапа. Пагарэльцы адразу выйшлі на вуліцу і паведамілі пра пажар у МНС.
Выратавальнікі хутка ліквідавалі пажар. Эвакуацыя жыхароў з пад’езда не спатрэбілася.
У выніку ўзгарання агнём знішчана маёмасць у жылым пакоі, закурадымлены сцены і столь у кватэры.
Верагоднай прычынай пажару з’яўляецца кароткае замыканне зараднага прыстасавання мабільнага тэлефона, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС
Но и те, кто хочет сэкономить на стройматериалах.
20 ноября, на 72-м году жизни, остановилось сердце выдающегося тренера и наставника — Григория Ивановича…
Больше всего она мечтает выступать на большой сцене.
Только противогололёдного материала заготовлено 3230 тонн.
Считается, что 22 ноября зима вступает в свои права.
Министр обороны Беларуси генерал-лейтенант Виктор Хренин открыл 22 ноября в Слонимском гарнизоне модернизированный стадион «Гвардейский».