Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
Пад кантролем будзе выкананне кіроўцамі аўтамабіляў і мотатранспарту правіл праезду скрыжаванняў і пешаходных пераходаў, хуткасных рэжымаў, правіл абгону і перавозкі пасажыраў.
Дадаткова нарады ДПС атпрацуюць дарогі, набліжаныя да месцаў масавага адпачынку грамадзян, дзе інспектары асаблівую ўвагу звернуць на выяўленне кіроўцаў і пешаходаў у стане алкагольнага ап’янення, а таксама аособаў, якія кіруюць трвнспартным сродкам без правоў кіроўцы.
Пад кантроль патрапяць таксама пешаходы, раварысты і кіроўцы сродкаў персанальнай мабільнасці.
У перыяд атпрацоўкі будзе арганізаваны негалосны і змешаны кантроль за дарожным рухам, адзначаецца ў паведамленні.
Фота ДАІ