Падчас рэйду
У межах акцыі «За бяспеку разам!» слонімскія выратавальнікі накіраваліся ў рэйд па прыватным сектары горада, паведамляе рэсурс МНС
Асаблівая ўвага была скіравана на адзінокіх слонімцаў, якія не заўсёды могуць самастойна прывесці сваё жытло ў пажарабяспечны стан.
Выратавальнікі правяралі спраўнасць пячнога ацяплення, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў у хаце, распавядалі пра аператыўную абстаноўку ў раёне ды нагадвалі, як патрэбна дзейнічаць у выпадку надзвычайнай сітуацыі.
Прадстаўнікі МНС падчас рэйду давалі гаспадарам рэкамендацыі па ліквідацыі выяўленых парушэнняў пажарнай бяспекі і адказалі на іх пытанні, адзначаецца ў паведамленні.
Фота МНС