Самагон у Смаргонскім ране
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной міліцыі
Участковы Смаргонскага РАУС атрымаў інфармацыю, што 39-гадовы мужчына мае дачыненне да распаўсюджання самагонкі, якая потым пацвердзілася.
У доме маці западозранага ў вёсцы Асіпаны былі знойдзены каністры з самагонкай агульным аб’ёмам у 400 літраў.
Устанавілі, што мужчына набыў самаробны алкаголь оптам, а потым развозіў яго па Смаргонскім раёне больш дробнымі партыямі.
Раней мужчына ўжо прыцягваўся да адказнасці за аналагічныя парушэнні, але гэта яго не спыніла.
За набыццё самагонкі прадугледжана адміністрацыйнай адказнасць у выглядзе штрафу да 5 базавых адзінак з канфіскацыяй напітку, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС