Пажар у салоне легкавіка
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся чатыры пажары, паведамляе МНС
Пасля ўзгарання
Днём 18 кастрычніка на Маладзёжнай вуліцы ў Смаргоні загарэўся легкавік “Фольксваген Пассат Б-3”. Агнём была пашкоджана аздоба салона машыны.
Вечарам гэтага ж дня на Грундвальскай вуліцы ў Лідзе гарэў легкавік “Опель Амега”. Там агнём пашкоджана абсталяванне маторнага адсека машыны.
Наступствы пажару
У гэты ж вечар на Панямуньскай вуліцы ў Гродне на тэрэторыі гаражнага кааператыва ў гаражы загарэўся легкавік “Пежо-406”. У выніку пажару агнём пашкоджаны легкавік і маёмасць у гаражы.
Гарэла гаспадарчая пабудова
Таксама вечарам 18 кастрычніка на прыватным падворку ў вёсцы Харанжышкі Ашмянскага раёна гарэла гаспадарчая пабудова. Там агнём пашкоджаны сцены і дах пабудовы.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС