Пасля сутыкнення
Праг эта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
18 кастрычніка каля 12 гадзін 66-гадовы мінчанін на пад’ездзе да станцыі Гаўе ад аўтадарогі Р-135 Іўе – Тракелі – Радунь не ўступіў дарогу легкавіку «Аўдзі» пад кіраваннем 53-гадовага мужчыны, які рухаўся па галоўнай дарозе ў накірунку вёскі Тракелі.
У выніку ДТЗ кіроўцы атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці і былі шпіталізаваны ў Іўеўскую бальніцу.
Легкавікі атрымалі сур’ёзныя механічныя пашкоджанні.
Фота ДАІ