Ілюстрацыйнае фота
За апошнія суткі ў Гродзенскай вобласці здарыўся адзін пажар, паведамляе рэсурс МНС
Раніцай 20 кастрычніка выратавальнікам паступіла паведамленне аб узгаранні ў печы палімернага пакрыцця механічнага цэха участка гальванапакрыцця ААТ «Навагрудскі завод металавырабаў».
У выніку пажару пашкоджаны электрарухавік вентылятара печы і пакрыццё ўнутраных сценак печы. Пацярпелых няма.
Прычына пажару высвятляецца.