Пасля ДТЗ у Навагрудскім раёне
Пра гэта паведамляе рэсурс абласной ДАІ
20 кастрычніка ў 17.40 на 37-м кіламетры дарогі Баранавічы – Навагрудак – Іўе 23-гадовы кіроўца легкавіка «Аўдзі» рухаўся ў бок Навагрудка, на закругленні дарогі выбраў памылковую хуткасць руху, не прыняў да ўвагі ўмовы дарогі і надвор’я, у выніку чаго не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у правы па ходу руху кювет, дзе перакуліўся, адзначаецца ў паведамленні.
Кіроўца і яго 20-гадовы пасажыр атрымалі траўмы і былі шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне Навагрудскай райбальніцы.
Фота ДАІ