
На большай частцы тэрыторыі вобласці ў апошнія дні стаіць дажджлівае надвор'е і туман, канстатуе рэсурс абласной ДАІ
Кіроўцам у гэты час варта выбіраць стрыманы стыль язды і бяспечную хуткасць, трымаць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Пешаходныя пераходы варта перасякаць з асаблівай увагай, патрэбна пазбягаць лішніх перасоўванняў па палосах руху, абгонаў і апярэджванняў. Усе ў транспартным сродку павінны быць прышпілены пасамі бяспекі.
Пешаходам варта памятаць, што пераходзіць дарогу патрэбна толькі ва ўстаноўленых для гэтага месцах, пераканаўшыся, што ўсе машыны паспелі спыніцца. У цёмны час сутак патрэбна абавязкова карыстацца святлоадлюстравальнымі элементамі.
Таксама Дзяржаўтаінспекцыя раіць кіроўцам з надыходам зімы мяняць летнія шыны на зімовыя.
Фота ДАІ