Ілюстрацыйнае фота
За мінулыя суткі ў Гродзенскай вобласці здарыліся два пажары, паведамляе МНС
23 кастрычніка ў 22.30 паступіла паведамленне пра шпіталізацыю ў Гродзенскую клінічную бальніцу хуткай медыцыескай дапамогі з тэрмічнымі апёкамі калена і галёнкі левай нагі 2-ой ступені (7% цела) мужчыны ў выніку загарання на ім адзення ў вёсцы Рынкаўцы Шчучынскага раёна. Падраздзяленні МНС у гэтым выпадку не прыцягваліся.
24 кастрычніка ў 04.04 выратавальнікам паступіла паведамленне пра загаранне легкавіка ў Ашмянах. У выніку ўзгарання пашкоджаны салон машыны, бампер і лакафарбавае пакрыццё легкавіка, які стаяў побач.
Прычыны пажараў высвятляюцца.